viasna on patreon

Слонім: Мір і згоду будуць шукаць у кінатэатры “Мір”

2010 2010-11-17T13:35:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kinateatr-slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кінатэатр “Мір” - адзінае ў Слоніме месцам для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі

Кінатэатр “Мір” - адзінае ў Слоніме месцам для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі

Калі кандыдат у прэзідэнты захоча ў Слоніме сустрэцца з выбаршчыкамі, то сустрэчу ён зможа арганізаваць толькі ў кінатэатры “Мір”, які налічвае 176 месцаў - пры тым, што ў Слоніме сёння 49 тысяч насельніцтва.

Такое рашэнне прыняў Слонімскі райвыканкам, які вызначыў кінатэатр “Мір” месцам для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і іх давераных асоб з выбаршчыкамі.

Гарадскі парк паводле рашэння райвыканкама вызначаны месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў. У іншых месцах праводзіць падобныя мерапрыемствы катэгарычна забараняецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства