Акцыя салідарнасці скончылася бойкай з міліцыяй
https://spring96.org/be/news/37808
2010
2010-11-17T10:56:37+0200
2010-11-17T10:56:37+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Традыцыйная акцыя салідарнасці з палітзняволенымі і сем'ямі зніклых палітыкаў скончылася бойкай з міліцыяй, паведамляе БелаПАН.
У 18 гадзін прыкладна 30 чалавек сталі на Кастрычніцкай
плошчы з партрэтамі зніклых палітыкаў. Прастаяўшы 20 хвілін, удзельнікі акцыі
праз падземны пераход выйшлі на вуліцу Энгельса і рушылі да Адміністрацыі
прэзідэнта. Каля тэатра Янкі Купалы дарогу ім заступіў кардон міліцыі ў
цывільным, пасля чаго адбылася невялікая бойка.
Затым дэманстранты выстраіліся на вуліцы Энгельса, некалькі разоў пракрычалі
лозунгі "Свабоду Аўтуховічу!" і "Жыве Беларусь!", пасля
чаго разышліся. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто затрыманы не быў.