viasna on patreon

Пінск: Выбары як спадарожнікавы тавар (фотафакт)

2010 2010-11-17T10:28:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-plakat-tavar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пінскія гандлёвыя аб’екты працягваюць прыцягваць увагу выбаршчыкаў да бягучай прэзідэнцкай кампаніі. На гэты раз у адной з крамаў плакат з інфармацыяй аб выбарах размесцілі ў вітрыне пад назвай “спадарожнікавыя тавары” -- з прыгожымі разгалінаванымі ласінымі рагамі.

Разам з тым, у Пінску да гэтага часу амаль няма інфармацыі аб ходзе выбарчай кампаніі. Мясцовыя СМІ настойліва абмінаюць нязручную для сябе тэму, а дзяржаўныя газеты апантана рэкламуюць IV Усебеларускі народны сход.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства