viasna on patreon

У БАЖы адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды арэста 250-тысячнага накладу "Народнай волі"

2006 2006-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 6 сакавіка ў ЦВК яшчэ нічога не ведалі пра затрыманне накладу "Народнай волі" на расійска-беларускай мяжы, што адбылося ў пятніцу ўвечары. Пра гэта паведаміў журналістам галоўны рэдактар "НВ" Іосіф Сярэдзіч, які размаўляў сёння па тэлефоне з намеснікам старшыні Цэнтрвыбаркаму Мікалаем Лазавіком. 250 000 асобнікаў газеты, затрыманы беларускімі мытнікамі на беларуска-расійскай мяжы, рэдакцыі дагэтуль не вярнулі. Міліцыя кажа, што падазрае газету ў парушэнні некалькіх артыкулаў Выбарчага кодэксу.

І. Сярэдзіч распавёў, што 3 сакавіка ўвечары (каля 22.10) на мяжы з расійскай федэрацыяй беларускія мытныя службы спынілі 2 грузавікі з поўным накладам "Народнай волі" (№ 39) - агулам 250 тысяч асобнікаў. "Мы спецыяльна выйшлі павышаным накладам, прагназуючы павышаны попыт на гэту нумар з боку чытачоў", - заявіў І. Сярэдзіч. Рэдакцыя цалкам прысвяціла яго падзеям 2 сакавіка ў Мінску: найперш - збіццю кандыдата ў прэзідэнты А. Казуліна (і ўсім падзеям, што спадарожнічалі гэтаму інцыдэнту), а таксама вечаровай сустрэчы з выбаршчыкамі А. Мілінкевіча.
Гэты нумар адкрываўся падборкай матэрыялаў пад агульнай шапкай "2 сакавіка. Мінск. Усебеларускі народны хапун". У нумары быў таксама спецыяльны рэпартаж "Чорны чацвер" з падрабязным расповедам пра падзеі ў Палацы чыгуначнікаў, інтэв'ю з удзельнікамі гэтых падзеяў (у прыватнасці, з А. Казуліным і В. Фраловым), расповед пра ўжыванне фізічнай сілы супраць журналістаў, адпаведныя фотаздымкі і.г.д.
Яе заявіў І. Сярэдзічу раніцай 4 сакавіка намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Сяргей Іваноў, у міліцыі ёсць падазрэнні, што "НВ" парушыла артыкулы 45 і 48 Выбарчага кодэксу (у якіх ідзе гаворка пра прадастаўленне няроўных магчымасцяў агітацыі для кандыдатаў).
"Вы ведаеце, калі ўжо казаць пра няроўныя магчымасці і параўноўваць, то па гэтых артыкулах Выбарчага заканадаўства даўно трэба было зняць з выбарчай дыстанцыі самага вядомага кандыдата А. Лукашэнку", - зазначыў на прэс-канферэнцыі І. Сярэдзіч. "Калі мы здавалі газету ў друк, я яшчэ раз азнаёміўся з выбарчым кодэксам, з законам аб друку, з Канстытуцыяй - і ні ў адным законе не знайшоў палажэння, якое б забараняла нам весці агітацыю ў агітацыйны перыяд", - заявіў галоўны рэдактар. Ён нагадаў, што на мінулым тыдні рэдакцыя выпусціла нумар накладам 140 тысяч асобнікаў, і ён без праблем быў прывезены ў Беларусь і распаўсюджаны.
"Паколькі мы лічым, што парушаныя нашы законныя правы, мы ўжо ў суботу звярнуліся да генеральнага пракурора РБ, да міністра ўнутраных спраў, да начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў і да пракурора Віцебскай вобласці, а таксама накіравалі копіі назіральнікам ад АБСЕ і СНД", - паведаміў І. Сярэдзіч. "Мы будзем бараніць свае правы законным шляхам, і я ўпэўнены, што мы рана ці позна павінныя вырваць з палону гэты нумар "Народнай волі... Але мы патрабуем вярнуць нам наклад не праз месяц, а ў самы кароткі час".
Паводле І. Сярэдзіча, ужо сёння рэдакцыя рыхтуе да друку два чарговых, 8-палосных, нумары выдання, паведаміла прэс-служба БАЖу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства