viasna on patreon

Слонім: Газета мясцовай улады ведае вынікі выбараў?

2010 2010-11-10T13:14:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonimskiviesnikbudynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Друкаваны орган мясцовага райвыканкама газета “Слонімскі веснік” не напісала ніводнага радка пра тое, як ішоў збор подпісаў  за вылучэнне кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І раптам сёння, 10 лістапада, на першай старонцы “раёнкі” з’явіліся тры інфармацыі пад рубрыкай “Вабары-2010”.

Адна з іх адразу кідаецца ў вочы сваім загалоўкам - “Представитель оппозиции не имеет шансов”. У гэтай инфармацыі паведамляецца аб тым, што на выбарах прэзідэнта прадстаўнік апазіцыі не мае шансаў перамагчы. Аўтар інфарамацыі спасылаецца на сацыялагічнае даследаванне, якое было праведзена аналітычным цэнтрам ЕсооМ у кастрычніку гэтага года. Па выніках даследвання, 81% прытрымліваюцца думкі, што прэзідэнтам будзе зноў Аляксандр Лукашэнка. Да гэтай думкі з радасцю далучаюцца і журналісты дзяржаўнай раёнкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства