Смотри куда вступаешь!
18 кастрычніка, у межах кампаніі па свабодзе ассацыяцый, якую распачала «Студэнцкая Рада» гэтай восенню, прайшла публічная акцыя каля Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.
Кожны год верасень, у студэнцкім асяродзі, азначаецца не толькі як першы месяц вучобы, але і як месяц асабліва актыўнага прымусу студэнтаў да ўваходжання ў сябры такіх універсітэцкіх арганізацый як прафсаюз студэнтаў і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Менавіта гэтай праблеме была прысвечана мінулая акцыя. Падчас яе частка сябраў СтудРады апранулі чырвоныя гальштукі і зялёна-чырвоныя кепкі, наляпілі на сябе паперку з надпісам “БРСМ. Ты неси меня лошадка! Тебе не будет сладко!” і запрыгнулі на спіны іншым актывістам. Ганяючы бедных “Студэнтаў” па тэррыторыі БНТУ, яны раздавалі ўлеткі аб праве студэнтаў на свабоду асацыяцый, гарантаваным арт 20 пункта 2 Дэкларацыі Правоў Чалавека, згодна з якім ніхто не можа быць прымушаны уступаць у якую-небудзь ассацыяцыю. Акрамя гэтага, актывісты арганізацыі раздавалі значкі з надпісам “Смотри куда вступаешь!”, які з’яўляецца слоганам гэтай кампаніі.
Актывісты, якія вазілі на сваіх спінах “БРСМшчыкаў” імітавалі студэнтаў, а “наезнікі” – арганізыцыю-эксплуататара, якая выкарыстоўвае іх для уласных мэт.
“Раней па гэтай праблеме ладзіліся грамадскія ініцыятывы. Зараз выглядае, што на праблему забыліся, таму лічым неабходным праводзіць падобныя флэш-мобы. Да таго ж спадзяемся, што перад выбарамі моладзь пачне задумвацца аб праблемах навокал” – каментуе ўдзельніца акцыі.
Таксама у межах гэтай кампаніі у прошлую сераду прайшла акцыя каля Беларускага універсітэта культуры і мастацтваў, дзе актывісты агітавалі ўступаць у арганізацыю “Чатыры Бальшыя Буквы” і раздавалі лістоўкі, ў якіх тлумачылася на трасянцы, чаму іх арганізацыя так “важна” і што ніколі не трэба рабіць, каб быць “ідэальным студэнтам”.