viasna on patreon

Мастоўскі раён: Прадстаўнік БСДГ спрабаваў узначаліць участковую камісію - безвынікова

2010 2010-11-08T16:13:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karpovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БСДГ Лявон Карповіч

Прадстаўнік БСДГ Лявон Карповіч

Першае паседжанне камісіі на Луненскім участку №19 Мастоўскага раёну было адзначана цікавым выпадкам. Уключаны ў склад участковай камісіі прадстаўнік БСДГ Лявон Карповіч паспрабаваў яе ўзначаліць.

На пачатку паседжання старшыня мясцовага сельсавету Ніна Воран зачытала артыкул 44 Выбарчага кодэксу пра паўнамоцтвы ўчастковай камісіі і адразу паведаміла, што паводле рэкамендацыі Мастоўскага райвыканкаму і Мастоўскага Савету дэпутатаў, а таксама асабіста яго старшыні Валерыя Табалы прапаноўваецца абраць старшынёй камісіі Віктара Чэрніка, дырэктара мясцовай сярэдняй школы.

“Я лічу гэта прамым парушэннем артыкула 11 ч.3 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, дзе выразна напісана. што “камісіі пры правядзенні і падрыхтоўцы выбараў … у межах сваіх паўнамоцтваў незалежныя  ад дзяржаўных органаў і не звязаныя рашэннямі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў”. Агучаныя Нінай Воран “рэкамендацыі” з’яўляюцца выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу і ціскам на сябраў камісіі. Любы, хто асмеліўся б прагаласаваць супраць ці нават устрымаўся, аўтаматычна запісаў бы сябе ў апазіцыю да ўлады і “ворагі народа”. Тым самым паставіў бы пад пагрозу сваё службовае і сацыяльнае становішча. Такім чынам, першае паседжанне участковай камісіі Луненскага выбарчага участку №19  пачалося з парушэння Выбарчага кодэксу”, - канстатуе Лявон Карповіч.

Лявон Карповіч на паседжанні прапанаваў сваю кандыдатуру ў старшыні ўчастковай камісіі, падрабязна абгрунтаваўшы гэтае самавылучэнне. Найперш тым, што падчас папярэдніх выбараў кіраўніцтва гэтай жа камісіі дапускала шмат памылак і правапарушэнняў. Лагічна ў такім разе нарэшце памяняць кіраўніцтва ўчастковай камісіяй.  

У выніку за Віктара Чэрніка, які і раней узначальваў мясцовую ўчастковую камісію, прагаласавала 16 чалавек, за Лявона Карповіча – 1. Тая ж гісторыя паўтарылася, калі дэмакратычны актывіст прапанаваў абраць яго сакратаром гэтай камісіі. Такім чынам, яго спроба абнавіць склад Луненскай участковай камісіі скончылася безвынікова.

 Незалежныя назіральнікі мяркуюць, што гэтая гісторыя яшчэ раз пацвярджае тое, што сцэнар хады выбарчай кампаніі зараней вызначае выканаўчая ўлада, а выбарчыя камісіі ёй фактычна падпарадкаваныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства