viasna on patreon

Шклоў: На “малой радзіме” падтрымалі Лукашэнку

2010 2010-10-31T12:27:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Шклоўскую раённую камісію здадзены падпісныя лісты з подпісамі за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты ад прадстаўнікоў сямі ініцыятыўных груп верагодных кандыдатаў. Пра гэта паведаміў назіральнік пры Шклоўскай раённай камісіі Міхаіл Кучарэнка.

Найбольшую колькасць подпісаў у падтрымку свайго вылучэння кандыдатам сабраў на “малой радзіме” дзеючы кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка – за яго вылучэнне падпісалася 8764 жыхары Шклоўскага раёна. Зусім нечакана на другое месца па колькасці здадзеных подпісаў у Шклоўскім раёне выйшаў эканаміст Віктар Цярэшчанка, сябры ініцыятыўнай групы якога падалі ў раённую камісію для праверкі 436 подпісаў выбаршчыкаў. Гэта тым больш дзіўна, што праяўленняў хоць якой-небудзь бачнай актыўнасці прыхільнікаў гэтага прэтэндэнта ў Шклове не назіралася.

Іншыя альтэрнатыўныя прэтэндэнты змаглі заручыцца падтрымкай значна меншай колькасці выбаршчыкаў Шклоўшчыны. За вылучэнне ў якасці кандыдата за Андрэя Саннікава падпісалася 153 чалавекі, Уладзіміра Някляева – 124, Віталя Рымашэўскага – 117, Алеся Міхалевіча – 36. Нечакана мала жыхароў Шклоўскага раёна падтрымала вылучэнне яшчэ аднаго свайго зямляка – намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. За магчымасць яго ўдзелу ў выбарах у якасці кандыдата падпісалася 111 чалавек.

Па словах Міхаіла Кучарэнкі, бліжэйшым часам раённая камісія будзе ажыццяўляць праверку здадзеных подпісаў з дапамогай запрошаных экспертаў з розных арганізацый. У якасці экспертаў плануецца запрасіць пяць чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства