viasna on patreon

Орша: За апазіцыю сабрана больш подпісаў, чым за Лукашэнку

2010 2010-10-31T09:00:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niakliaeu-orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Оршы подпісы ў гарадскую камісію здалі прадстаўнікі ініцыятыўных груп 10 прэтэндэнтаў у кандыдаты. Гэта - Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Някляеў, Аляксей Міхалевіч, Дзмітрый Ус, Мікалай Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Уладзімір Саннікаў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі і Віктар Цярэшчанка. Па папярэдняй інфармацыі, больш за ўсё подпісаў здадзена за Аляксандра Лукашэнку - 16871. На другім месцы Ўладзімір Някляеў - 7205 подпісаў.

Цікавы той факт, што ў суме за Някляева, Кастусёва, Раманчука, Рымашэўскага, Статкевіча, Уса і Саннікава подпісаў сабрана як мінімум на 3 тысячы больш, чым за Аляксандра Лукашэнку.

Подпісы збіраліся і на тэрыторыі Аршанскага раёна. У раённую камісію паступілі падпісныя лісты ў падтрымку 8 прэтэндэнтаў - Лукашэнкі, Міхалевіча, Саннікава, Статкевіча, Уса, Някляева, Кастусёва і Цярэшчанкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства