Супрацоўнікі міліцыі зламалі руку Антону Кішкурну
https://spring96.org/be/news/368
2003
2003-03-27T10:00:00+0200
2003-03-27T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Кішкурна, сын аднаго з асуджаных удзельнікаў акцыі 25 сакавіка Уладзіміра Кішкурны, быў затрыманы і зьбіты 26 сакавіка каля будынку суда Савецкага раёну г. Мінска, калі прыйшоў на суд да бацькі. Антона Кішкурну даставілі ў РУУС Савецкага раёну, дзе быў складзены пратакол па АРТ 166 КаАП РБ--непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікам міліцыі. У РУУС да Антона Кішкурны прыехаў адвакат Сяргей Цурко і дабіўся, каб было зроблена медыцынскае асьведчаньне, якое паказала, што ў Антона Кішкурна пры затрыманьні была зламаная рука.