viasna on patreon

Магілёў: Адміністрацыя давяла да прадпрыемстваў квоты на вылучэнне ва ўчастковыя камісіі

2010 2010-10-22T16:16:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kolchun-admin-len.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дзвярах у актавую залу Адміністрацыі Ленінскага раёну г. Магілёва вісіць цікавы дакумент, які мае назву “Спіс прадпрыемстваў, што вылучаюць прадстаўнікоў у склад участковых камісій”. Спіс утрымлівае  пералік участкаў,  іх месцазнаходжанне, а таксама – назвы прадпрыемстваў і установаў, што вылучаюць прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі, з указаннем квоты кожнага з гэтых прадпрыемстваў.

Напрыклад, у склад УВК участка №9, што размяшчаецца ў 35-й сярэдняй школе Магілёва, 15 прадстаўнікоў павінен вылучыць калектыў гэтай школы. А ў склад УВК 21-га ўчастку, што месціцца ў інтэрнаце ЗАТ “Магілёўскі КСВ”, 5 чалавек павінен вылучыць ДУКДБП “УМ-106”, 8 - ЗАТ “Магілёўскі КСВ”, і 2 - МДУКДВП “Завод ЭМІС”.

Усе ўчастковыя камісіі, згодна з гэтым дакументам, будуць налічваць па 15 членаў, акрамя тых участкаў, што ўтвораны ў бальніцах і ваенных частках.

Такім чынам, ужо сёння ўчастковыя камісіі фактычна ўтвораны - згодна з квотамі, якія даведзены адміністрацыяй раёну да прадпрыемстваў. Цікава, што ў цытуемым дакуменце не ўказваецца спосаб вылучэння ў склад камісій. Трэба думаць, гэтые пытанне пакідаецца на разгляд саміх прадпрыемстваў і ўстановаў,  якія самі будуць вырашаць, як ім вылучаць сваіх прадстаўнікоў - ці ад “грамадскіх арганізацый” кшталту Чырвонага Крыжу, аб’яднання ветэранаў, БРСМу ці “Белай Русі”, ці - зборам подпісаў выбаршчыкаў.

Трэба падзякаваць адміністрацыі Ленінскага раёну Магілёва - дзякуючы сваеасаблівай “публікацыі” гэтага спісу, мы можам ведаць месцы працы будучых членаў участковых камісій і скласці ўяўленне пра ступень іх незалежнасці ад выканаўчай улады.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства