У Мінску са збору подпісаў перайшлі на анкетаванне
https://spring96.org/be/news/36661
2010
2010-10-21T08:32:21+0300
2010-10-21T08:32:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/minsk-anketa.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Не знікаюць з вуліц сталіцы настаўніцы, якія раней былі заўважаны ў пікетах па зборы подпісаў за А. Лукашэнку. Але зараз замест падпісных лістоў у іх руках з’явіліся дзіўныя анкеты для жыхароў сталіцы.
У анкетах усяго толькі два пытанні:
1. “Какая проблема вызывает у Вас больше всего вопросов в Вашем под’езде, доме, микрорайоне?”
2. “Какие проблемы в жизни столицы, страны волнуют Вас больше всего?”
Ніякіх пазнак, хто праводзіць гэтае анкетаванне і для якіх мэтаў, на паперах няма. Зато, па прызнанні настаўніц, якія прапаноўваюць мінчукам адказаць на пытанні на ўмовах ананімнасці, паперы ім выдаюць пад строгі ўлік.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”