“Праўда Някляева” будзе каштаваць салігорскаму актывісту 35 базавых
https://spring96.org/be/news/36374
2010
2010-10-14T11:58:59+0300
2010-10-14T11:58:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні актывіста кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Тычыны штрафам у памеры 35 базавых велічынь.
Нагадаем, 14 верасня суддзя Салігорскага суда Ягор Барысенка прызнаў вінаватым А. Тычыну ў незаконным распаўсюдзе сродкаў масавай інфармацыі (газета "Праўда Някляева") і наклаў адміністратыўнае спагнанне ў выглядзе штрафу на суму 1 мільён 225 тысяч беларускіх рублёў.Актывіст абскардзіў рашэнне Салігорскага раённага суда ў вышэйстаячай інстанцыі, і 8 кастрычніка суддзя Мінскага абласнога суда Герасін А. А.разгледзеў ягоную скаргу, але палічыў, што Барысенка "прыйшоў да правільнай высновы аб вінаватасці Тычыны А. В. у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт.22.9 КаАП".