viasna on patreon

У Буда-Кашалёўскім раёне вылучаюць сваіх кандыдатаў у прэзідэнты?

2010 2010-10-13T15:05:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Буда-Кашалёўская раённая газета «Авангард» паведаміла пра «месцы правядзення пікетаў ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку асобаў, якіх прапаноўваюць для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у Буда-Кашалёўскім раёне». Можа, Буда-Кашалеўскі раён абвесціў аўтаномію і прапаноўвае сваіх нейкіх невядомых кандыдатаў? Прынамсі, прозвішчы асобаў, у падтрымку якіх збіраюць подпісы, газета не называе.

Згодна інфармацыі выдання, пікеты за невядомых кандыдатаў, «якіх прапаноўваюць у Буда-Кашалёўскім раёне», пройдуць па суботах – 16 і 23 кастрычніка, з 9 да 12 гадзін, у трох месцах – каля ўваходу на цэнтральны рынак Буда-Кашалёва, каля ГДК у пасёлку Уваравічы і на пляцоўцы каля ДК вёскі Камунар. (http://www.av-smi.gomel-region.by/ru/numbers?art_id=3193)

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства