viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-10-12T14:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Сёння, 12 кастрычніка, у выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.

У рубрыцы “Час выбару” – асвятленне хады кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, у межах якой адбываецца маніторынг выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Эксперты аналізуюць сітуацыю на этапе збору подпісаў. 

Госць праграмы – Алесь Бяляцкі, старшыня Правабарончага цэнтру “Вясна”.

Рэспубліка Беларусь праігнаравала большую частку рэкамэндацыяў, адрасаваных дзяржаве ў выніку працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду Рады па правах чалавека ААН. Пра гэта нядаўна стала вядома з Меркаванняў і адказаў Рэспублікі Беларусь на рэкамендацыі міжнароднай супольнасці.
У інтэрв’ю спадар Бяляцкі распавядае пра змест і прынцыповае значэнне гэтых рэкамендацый для грамадзянскай супольнасці Беларусі.

У рубрыцы “Захаваем жыццё” - актуальная інфармацыя па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. На мінулым тыдні да гэтай праблемы была прыцягнута асаблівая ўвага, паколькі 10 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаўся дзень барацьбы супраць смяротнай кары.

У музычных паўзах –  Зміцер Вайцюшкевіч і W.Z. Orkiestra.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства