viasna on patreon

Барысаў: Казус Жэжы

2010 2010-10-06T14:46:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hto.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора "Еўрапейскае Радыё" паведаміла, што адразу ў трох ініцыятыўных групах - Лукашэнкі, Някляева і Раманчука - ёсць паўтаральнае імя: Жэжа Аляксандр Аляксандравіч. Паколькі жыхар Барысава Аляксандр Аляксандравіч Жэжа з'яўляецца дырэктарам адной з сярэдніх школ горада, мы вырашылі высветліць, ці сапраўды ён «падаўся ў апазіцыю».

Аляксандр Аляксандравіч Жэжа значыцца ў спісах ініцыятыўных груп, апублікаваных на сайце ЦВК, у Лукашэнкі пад нумарам 5700, у Някляева - пад 769 і Раманчука - пад 385. У Барысаве вядомы адзін чалавек з такім імем. Удзел у працы ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі для барысаўскага Жэжы цалкам заканамерны: дырэктар школы, які да гэтага займаў пасаду загадчыка аддзела моладзі Барысаўскага выканкама. Барысаўскія сябры ініцыятыўных груп Някляева і Раманчука катэгарычна заявілі, што Жэжы ў іх няма.

Удалося ўсё ж высветліць, што ў ініцыятыўных групах Някляева і Раманчука працуе іншы Аляксандр Аляксандравіч Жэжа - малады чалавек з Гродна.

Нажаль, сенсацыйнага пераходу барысаўскага дырэктара школы ў склад апазіцыі не адбылося. Жэжы бываюць рознымі!

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства