viasna on patreon

Гомельская вобласць: Сайты выканкамаў адрэагавалі на публікацыю "Праваабаронцаў за свабодныя выбары"

2010 2010-10-06T09:05:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomelskaja_vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля публікацыі на нашым сайце паведамлення, у якім распавядалася аб адсутнасці на 1 кастрычніка бягучага года на шэрагу сайтаў выканкамаў Гомельскай вобласці на інфармацыйных застаўках пра выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь даты “19 снежня 2010 года”, адбыліся змены ў станоўчы бок (“Гомельская вобласць: На некаторых сайтах выканкамаў адсутнічае нават дата выбараў прэзідэнта” ад 3 кастрычніка).

Так, абсалютна ўсе названыя ў матэрыяле сайты -  Гомельскага аблвыканкама, Мазырскага, Калінкавіцкага і Лельчыцкага райвыканкамаў – паставілі дату. 

Лепш за ўсіх гэта зрабіў сайт Гомельскага аблвыканкама і Мазырскага райвыканкама. Банэры на гэтых сайтах стаяць зверху і падкрэсліваюць значнасць паведамлення. На сайце Мазырскага райвыканкама ў дадатак змянілі дызайн інфармацыйнай застаўкі.

Але на сайтах Калінкавіцкага і Лельчыцкага райвыканкамаў месца знаходжання банэраў засталося ранейшым. У Калінкавіцкім - пад рубрыкай “Остальные новости рубрики”, У Лельчыцкім – пад рубрыкай “Фотогалерея”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства