viasna on patreon

Бабруйск: На сайце гарвыканкамаўскай газеты пачалася крытыка апазіцыі

2010 2010-09-30T15:52:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sait_babrujskaha-jyccia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” з’явілася публікацыя пад назвай “Кампания стартовала и обещает быть интересной”. Аўтар артыкула Аляксандр Цімафееў знаёмы чытачам “БЖ” як пастаянны крытык апазіцыі.

У гэтым артыкуле аўтар застаўся верным сабе: спачатку пахваліў беларускія ўлады за дэмакратычнасць, бо дазволілі зарэгістравацца 17-ці прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду, а пасля  “прайшоўся” па апазіцыі. Пачаў Аляксандр Цімафееў з “канструктыўных апазіцыянераў” з ЛДП, узгадаўшы эпізод, у якім Мікалай Лазавік раіў Сяргею Гайдукевічу пачытаць “Мёртвыя душы” Гогаля. Затым прапанаваў чытачам некалькі версіяў прычын, па якіх на выбары не пайшоў Аляксандр Мілінкевіч:  “Первая – не дал ему денег Запад, вот и отказался. Вторая – не годится Милинкевич на роль лидера оппозиции, ибо нет у него харизмы и воли. Третья – уже был, дай другим”.

Пасля гэтага аўтар паведамляе, што пад выбары апазіцыянеры “рыскают по заграницам” у пошуках “золотого ключика”. “А он, как заметил Президент страны Александр Лукашенко, находится у белорусского народа. Только мы, избиратели, определим 19 декабря, в каком направлении будет развиваться страна”.

У канцы атрыкула Аляксанд Цімафееў заклікае чытачоў узгадаць будову беларускай дзяржаўнасці ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. І адзначае, што паўтарэння тых падзеяў вельмі не хочацца.

Такім чынам, крытыка апазіцыі і прапаганда дзеючай ўлады на афіцыйным узроўні ў Бабруйску ўжо распачалася.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства