Барысаў: Зборшчыкі подпісаў пачынаюць працу з абыходу кватэр
У Барысаве з сённяшняга дня члены ініцыятыўных груп чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах пачнуць працу па зборы подпісаў. Пакуль збор подпісаў будзе ажыцяўляцца шляхам абыходу кватэр і дамоў барысаўчан, у бліжэйшы час на вуліцах з'явяцца пікеты.
У ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева будуць працаваць 76 чалавек (гэта самая шматлікая група па Барысаве), 70 чалавек пачнуць збор подпісаў за Алеся Міхалевіча, 40 - за Андрэя Санннікава і 28 - за Яраслава Раманчука.
Члены ўсіх чатырох ініцыятыўных груп плануюць у бліжэйшы час не толькі хадзіць па кватэрах барысаўчан, але і выстаўляць пікеты ў дазволеных Барысаўскім райвыканкамам месцах.
Ініцыятыўныя групы двух прэтэндэнтаў - Някляева і Раманчука - плануюць таксама ў тэрміны, вызначаныя каляндарным планам, вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій. Праўда, іх надзея на тое, што ў камісіях апынуцца апазіцыянеры, вельмі няпэўная.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»