viasna on patreon

Баранавічы: Якія арганізацыі ўваходзяць у лік “забяспечваючых жыццядзейнасць насельніцтва”?

2010 2010-09-30T11:35:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sjarhei-housza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша

28 верасня баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў заяву намесніку старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыю Касцюкевічу, які ажыццяўляе кантроль за выкананнем рашэння гарвыканкама ад 24 верасня № 2976 аб вызначэнні месцаў, дзе забароны збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

Падставаю для звароту стала не зусім адзначаная фармулёўка п.2 дадатку да рашэння выканкаму. Сяргей Гоўша просіць патлумачыць, што разумець пад “арганізацыямі, якія забяспечваюць …жыццядзейнасць насельніцтва”. Досвед папярэдніх выбарчых кампаній, па словах праваабаронцы, дазваляе сцвярджаць, што падобная фармулёўка дае магчымасць вельмі шырокага яе тлумачэння, асабліва супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў. Таму, каб пазбегнуць падобнага развіцця падзей падчас збору подпісаў выбаршчыкаў, Сяргей Гоўша просіць даць тлумачэнне таго, што трэба разумець пад “арганізацыямі, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва”.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства