viasna on patreon

Полацк: гарадская камісія без дэмакратаў

2010 2010-09-29T18:59:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polotsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Полацкую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Беларусі не быў уключаны прадстаўнік беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Мікалай Шарсцюк.

Мікалай Шарсцюк быў вылучаны ў камісію ад Полацкай гарадской арганізацыі “Справядлівага свету”. Фармальнай падставай адмовы была адсутнасць у пратаколе вылучэння ўказання менавіта на рэгіянальную арганізацыю партыі. Аднак на гэтую памылку не было указана спадару Шарсцюку пры падачы заявы, нягледзячы на тое, што ўпраўленням арганізацыйна-кадравай работы обл-, рай- і гарвыканкамаў было загадана “аказваць кансультацыйна-метадычную дапамогу суб’ектам, якія валодаюць паводле Выбарчага кодэкса правам вылучэння прадстаўнікоў у склад адпаведных камісій”. 

Спадар Шарсцюк збіраецца абскарджваць рашэнне не ўключаць яго ў склад гарадской камісіі ў судзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства