Барысаў: Дэмакратычны актывіст прабіваецца ў назіральнікі
https://spring96.org/be/news/35632
2010
2010-09-29T16:49:25+0300
2010-09-29T16:49:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/a_mackevich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэмакратычны актывіст Алег Мацкевіч падаў заяву аб рэгістрацыі яго ў якасці назіральніка на паседжаннях Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта.
Алег Мацкевіч - адзін з шасці чалавек, якія не ўвайшлі ў склад Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі. Цяпер ён спадзяецца ўдзельнічаць у паседжаннях хоць бы ў якасці назіральніка.
Барысаўскі актывіст падаў заяву аб рэгістрацыі яго назіральнікам на паседжаннях ТВК у арганізацыйны аддзел Барысаўскага райвыканкама, паколькі ў будынку выканкаму, дзе і будзе размяшчацца камісія, яшчэ не абсталявалі памяшканне для яе працы. Заяву падпісалі дзесяць выбаршчыкаў. Цяпер Алег Мацкевіч чакае запрашэння на паседжанні ТВК.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"