viasna on patreon

Мінск: Месцы, дзе забаронены збор подпісаў, вызначаны заднім днём?

2010 2010-09-29T16:06:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sait_mingarvykankama.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне Мінгарвыканкаму аб месцах, у якіх забаронена збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў сталіцы, хаця і датаванае 23-м верасня, з’явілася на сайце мясцовага выканаўчага органа ўлады толькі ўвечары 28 верасня. Такое спазненне з інфармаваннем жыхароў сталіцы пра месцы, “забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збора подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь” наштурхоўвае на думку, што і прынята рашэнне было не ў тэрмін, вызначаны Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў, зацверджаным ЦВК (не пазней за 24 верасня ўключна).

Да таго ж да вечара 28 верасня асвятленне выбарчай кампаніі сайтам Мінгарвыканкама (minsk.gov.by) зводзілася да адзінай спасылкі, клікнуўшы якую, наведвальнік трапляў на... сайт ЦВК.

Такім чынам, менш чым за двое сутак да пачатку збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы кожны зацікаўлены грамадзянін змог даведацца, што падпісацца за свайго кандыдата ён не зможа, напрыклад, “на аб’ектах метрапалітэна (за выключэннем тэрыторый падземных пешаходных пераходаў)”. Акрамя таго, у Менску нельга збіраць подпісы на трох галоўных плошчах сталіцы – Незалежнасці, Кастрычніцкай і плошчы перамогі. Пікетоўчыкі-зборшчыкі подпісаў не павінны таксама набліжацца на адлегласць менш як 200 метраў да будынкаў рэзідэнцыі дзеючага кіраўніка дзяржавы, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, тэлерадыёцэнтра. На 50 метраў нельга падыходзіць да будынкаў, дзе месцяцца рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя органы ўлады, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія установы, суды, органы прокуратуры. На такую ж адлегласць нельга падыходзіць да тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць краіны, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (гэта ўстановы грамадскага транспарту, прадпрыемстваў вода-, цепла- і энэргазабеспячэння, а таксама медыцынскія, дашкольныя дзіцячыя і агульнаадукацыйныя установы).

Рашэнне Мінгарвыканкама пра вызначэнне ў горадзе забароненых для збору подпісаў месцаў 29 верасня было аператыўна апублікаванае ў газеце "Минский курьер".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства