viasna on patreon

У Аршанскай раённай камісіі прадстаўнікоў апазіцыі няма

2010 2010-09-29T14:47:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 верасня прайшло сумеснае паседжанне Аршанскага райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім разглядалася пытанне фарміравання раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта.

У гэтую камісію быў вылучаны прадстаўнік партыі «Справядлівы свет» Мінай Карніенка. Па выніках паседжання ён не быў уключаны ў склад камісіі. У яе ўвайшлі 13 чалавек, 6 з якіх ужо былі ў адпаведнай раённай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. 4 чалавекі вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў, трое ад працоўных калектываў, чацвёра прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні - БРСМ, «Белую Русь», «Беларускі саюз жанчын" і Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў. Два члены камісіі - вылучэнцы ад прафсаюзаў (працаўнікоў аграпрамысловага комплексу і работнікаў навукі і адукацыі).

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт» звярнулася ў Аршанскі райвыканкам з просьбай запрасіць свайго прадстаўніка Васіля Леўчанкава на паседжанне, дзе будзе сфармавана камісія. Супрацоўнікі райвыканкама паведамілі яму па тэлефоне за 35 хвілін да пачатку паседжання. Улічваючы, што Леўчанкаў пражывае ў горадзе Барань, ён проста не паспеў прыехаць на гэта паседжанне.

У складзе раённай камісіі Мікалай Давідовіч і Галіна Ганчарова, якія з'яўляліся адпаведна старшынёй і сакратаром камісіі апошнія некалькі гадоў. Няма сумневу ў тым, што іх абяруць кіраўнікамі і на гэты раз.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства