viasna on patreon

Маладэчанскія ўлады ўпотай правялі паседжанне па фармаванні выбарчых камісій

2010 2010-09-28T16:13:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/molodeczno.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Эдуард Баланчук і Алесь Капуцкі дарэмна планавалі на яго патрапіць.

Беларускі Хельсінскі Камітэт адправіў у Маладэчанскі райвыканкам ліст з просьбай запрасіць на паседжанне па фармаванні выбарчых камісій Эдуарда Баланчука, пазначыўшы яго нумар тэлефона. Не дачакаўшыся адказу, у панядзелак Эдуард папрасіў Алеся Капуцкага з’ездзіць у райвыканкам, каб высветліць сітуацыю.

 - Я прыехаў у райвыканкам у палове пятай гадзіны і паспрабаваў даведацца ў каго-небудзь наконт часу паседжання. Абышоў кабінеты чыноўнікаў, якія мусілі прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве, але на месцы нікога не было. У прыёмнай я ўбачыў шмат верхняй вопраткі і падумаў, што магчыма зараз і адбываецца гэтае паседжанне, - распавядае Алесь Капуцкі.

Падазрэнні падцьвердзіліся на наступны дзень, 28 верасня, калі раніцай ў райвыканкам прыехаў Эдуард Баланчук. Яму адказалі, што камісіі ўжо былі сфармаваныя ў панядзелак. Звестак пра іх склад яму не далі, маўляў, чытайце ў “Маладзечанскай газеце”.

Таму пакуль невядома, ці ўключылі ў склад раённай выбарчай камісіі прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі вылучаныя шляхам збору подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства