viasna on patreon

Жлобін, Рагачоў і Светлагорск: «Kалектыўны партрэт» каманды Раманчука

2010 2010-09-24T19:43:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/romanchuk_707807546.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод грамадзян, якія ў Жлобінскім, Рагачоўскім і Светлагорскім раёнах  запісаліся ў будучыя ініцыятыўныя групы па вылучэнню розных кандыдатаў у Прэзідэнты, ёсць прыхільнікі намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслава Раманчука.

У Гомельскай вобласці каардынатарам будучай ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у Прэзідэнты Я. Раманчука з’яўляецца Марат Афанасьеў – сябра АГП са Жлобіна. Ён каардынуе групу па свайму раёну, а таксама па двух суседніх раёнах – Рагачоўскаму і Светлагорскаму:

– У Жлобінскім раёне ў нашу каманду ўвайшлі 18 грамадзян, - гаворыць М. Афанасьеў. – Пяцёра з іх з АГП, па аднаму чалавеку – з Партыі БНФ і сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада». У Рагачоўскім раёне запісаліся 6 грамадзян, палова з іх – сябры АГП, астатнія беспартыйныя. У Светлагорскім раёне ў будучую ініцыятыўную групу ўвайшлі трое: адзін сябра АГП і двое беспартыйных.

Па словах каардынатара, большасць сябраў каманды ў Жлобінскім і Рагачоўскім раёнах – людзі сярэдняга ўзросту, а ў Светлагорскім – моладзь. Каля паловы з іх складаюць жанчыны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства