Баранавічы: Толькі адна НДА вылучыла свайго прадстаўніка ў склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
https://spring96.org/be/news/35441
2010
2010-09-24T18:52:49+0300
2010-09-24T18:52:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/cyryca-va-111.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пакуль толькі адна недзяржаўная грамадская арганізацыя вылучыла свайго прадстаўніка ў склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Гэта мясцовая філія ТБМ.
ТБМ паведамляе, што заўсёды прымае актыўны ўдзел не толькі ў асветніцкай дзейнасці, прапагандзе беларускай мовы і культуры, але і ў грамадска-палітычным жыцці горада. Таму баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ вылучае Сырыцу Віктара ў склад выбарчай камісіі.
Актывісты баранавіцкіх палітычных партый пакуль не спяшаюцца вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Яны абяцаюць зрабіць гэта ў самы апошні момант – 25 і 26 верасня 2010 года.
Фота: 1. Сырыцы Віктара
2. Пратакол Рады ТБМ
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”