Барысаў: У будучай ініцыятыўнай групе Міхалевіча - 70 чалавек
https://spring96.org/be/news/35435
2010
2010-09-24T17:55:26+0300
2010-09-24T17:55:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ales-mihalevich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Колькасць жадаючых працаваць у ініцыятыўнай групе Алеся Міхалевіча ў Барысаве за некалькі дзён павялічылася больш чым у два разы.
Яшчэ ў панядзелак спіс барысаўчан, якія выказалі жаданне працаваць у ініцыятыўнай групе прэтэндэнта Алеся Міхалевіча, налічваў каля трыццаці чалавек. У чацвер, калі спісы ўжо былі канчаткова складзеныя, апынулася, што збіраць подпісы за Міхалевіча хочуць сем дзесяткаў жыхароў горада.
У планах барысаўскай каманды прэтэндэнта няма намеру вылучацца ў сябры ўчастковых выбарчых камісій. «Мы бачым сваю задачу ў тым, каб пазіцыянаваць Міхалевіча як сур'ёзную палітычную фігуру. Таму, галоўнае - як мага большай колькасці людзей распавесці пра Алеся », - кажуць актывісты.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»