Зэльва: Палітычная актыўнасць знікла
https://spring96.org/be/news/35433
2010
2010-09-24T17:47:44+0300
2010-09-24T17:47:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zelva.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці створана толькі адна ініцыятыўная група, якая будзе збіраць подпісы за Алеся Міхалевіча і Рыгора Кастусёва. Аб гэтым паведаміў зэльвенскі грамадскі актывіст Яўген Скрабутан.
Другі зэльвенскі актывіст, сябра КХП Юры Качук на пытанне, чаму знікла палітычная актыўнасць многіх зэльвенскіх актывістаў, сказаў наступнае: “Я з напарстачнікамі ў выбары больш гуляць не хачу. Бо ўсё роўна ведаю, што выбары праіграю. У гэтым ужо пераканаліся і многія іншыя зэльвенскія актывісты”. Цяпер у Зэльве бытуе такая прымаўка: “Пайду галасаваць — хіба буду галаву туды саваць”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”