viasna on patreon

Гомельшчына: «Калектыўны партрэт» каманды Някляева

2010 2010-09-24T17:35:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nekljaev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскай вобласці, як і па ўсёй краіне, завяршылася фарміраванне будучых ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. «Калектыўны партрэт» будучай ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева даволі адрозніваецца па раёнах.

Як паведаміў кіраўнік Жлобінскай раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка, у Жлобінскім раёне ў ініцыятыўную групу па вылучэнню ў кандыдаты Някляева ўвайшлі 15 грамадзян:

– Пяцёра з’яўляюцца сябрамі нашай партыі, астатнія беспартыйныя, - гаворыць В. Рыбчанка, які каардынуе ініцыятыўную групу прэтэндэнта ў Жлобінскім раёне. – Нагадаю, што наша партыя на сёлетніх выбарах не будзе выступаць за якога-небудзь кандыдата. Партыя будзе займацца назіраннем. Разам з тым, партыя не пярэчыць, каб яе сябры падтрымлівалі таго ці іншага кандыдата.

У Светлагорскім раёне будучую ініцыятыўную групу каардынуе Святлана Міхальчанка, таксама раённы кіраўнік партыі «Справядлівы свет»:

– У нашым раёне ў групу запісаліся 33 грамадзяніна, – паведаміла яна. – Гэта сябры нашай партыі, а таксама беспартыйныя.

Па словах сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Тамковіча, які з’яўляецца каардынатарам каманды Някляева ў Рагачоўскім раёне, тут збіраць подпісы будуць 33 грамадзяніна: частка з партый «Справядлівы свет» і АГП, але большасць – беспартыйныя.

Як кажуць усе тры каардынатары, большасць сябраў будучай ініцыятыўнай групы Някляева ў гэтых раёнах – мужчыны. Тамковіч патлумачыў гэта тым, што зборшчыкаў подпісаў за незалежных кандыдатаў, хутчэй за ўсё, чакаюць розныя складанасці, і нават магчымы пераслед з боку ўладаў. Узроставы склад ініцыятыўнай групы па раёнах розніцца: калі ў Жлобіне і Рагачове гэта ў асноўным людзі сярэдняга і старэйшага ўзростаў, то ў Светлагорску – моладзь.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства