viasna on patreon

Ветка: Пачалася агітацыя за Лукашэнку?

2010 2010-09-24T16:58:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/luka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ толькі сёння завяршаецца рэгістрацыя ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, сам дзейсны кіраўнік дзяржавы нават афіцыйна не абвяшчаў пра свой удзел у выбарчай кампаніі, а раённыя газеты тым часам пачалі PR-кампанію ў яго падтрымку.

У газеце «Голас Веткаўшчыны» у рубрыцы «Выбары-2010» ёсць ужо тры артыкулы — пра абвяшчэнне даты выбараў, інтэрв'ю з Л.Ярмошынай наконт кампаніі і (увага на рубрыку!) артыкул-справаздача з цытатамі Лукашэнка са сходу федэрацыі прафсаюзаў.  

У артыкуле пад назвай «Абноўленая Беларусь» прозвішча дзейснага кіраўніка дзяржавы прагучала 11 разоў. Артыкул — як тэзісы перадвыбарчай праграмы: абяцанні заробкаў, кватэр, павышэння ўзроўня жыцця, пенсійнага ўзросту.

Нагадаем, што Выбарчы кодэкс гарантуе роўнасць правоў і абавязкаў кандыдатаў у прэзідэнты. Мяркуем, што сам магчымы кандыдат ніяк не прымушаў рэдактара раёнкі друкаваць тэкст пад шапкай «Выбары». Напэўна, гэта зроблена па ўласнай ініцыятыве. Але гэта яскрава сведчыць, што негледзячы на тое, што ўсе роўныя, некаторыя — раўней.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства