viasna on patreon

Слуцк: Сфармаваны пяць камандаў прэтэндэнтаў у кандыдаты

2010 2010-09-24T16:23:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nogi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі на 24 верасня ў Слуцку налічваецца пяць будучых ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

Самая шматлікая каманда, 25 чалавек, – ва Уладзіміра Някляева. Лідэра кампаніі “Гавары праўду!” падтрымліваюць як мужчыны, так і жанчыны. Сярэдні ўзрост гендэрна збалансаванай групы – 40-45 гадоў.  “Мы разлічваем, што кожны з іх сабярэ не менш за 50-60 подпісаў, - сказаў Анатоль Юрэвіч, кіраўнік штабу Някляева на Случчыне. – Хоць некаторыя актывісты з упэўненасцю сцвярджаюць, што прынясуць па 150-200 подпісаў. Мы гатовыя да таго, што збіраць подпісы будзе няпроста”.  

Па словах Анатоля Юрэвіча, на прадпрыемствах і ў арганізацыях рэгіёна прайшлі сходы працоўных калектываў, на якіх ідэолагі праінфармавалі пра выбары.  “Знаёмыя расказвалі мне пра факты, калі на птушкафабрыцы, напрыклад, людзям гаварылі, каб ні за кога не аддавалі свае подпісы, апрача кіраўніка дзяржавы, і заклікалі галасаваць датэрмінова. Таксама людзей уводзілі ў зман, быццам подпісы можна аддаваць толькі за аднаго прэтэндэнта ў кандыдаты. Тыя, хто не ведае выбарчага заканадаўства, будуць баяцца аддаць свае подпісы ў падтрымку дэмакратычных кандыдатаў”, - лічыць Анатоль Юрэвіч.

Таксама ў Слуцку ёсць прадстаўнікі будучых ініцыятыўных групаў Яраслава Раманчука, Рыгора Кастусёва, Андрэя Саннікава і Алеся Міхалевіча.

На думку мясцовага грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча, сярод случакоў – шмат прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча, якія выказвалі жаданне ўвайсці ў ягоную ініцыятыўную групу. “Пасля таго, як лідэр руху “За свабоду” адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах, значаная частка гэтых людзей не падтрымалі прапановы стаць сябрамі ініцыятыўных групаў іншых дэмакратычных кандыдатаў”, - падкрэслівае Амяльковіч.

Няма інфармацыі пра наяўнасць на Случчыне каманд Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча, Юрыя Глушакова, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства