viasna on patreon

Гарадзеншчына: Актыўнасць штабоў патэнцыйных кандыдатаў розная

2010 2010-09-23T21:06:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pretendenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Гарадзеншчыне завяршаецца фармаванне будучых ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў, якія будуць спрабаваць зарэгістравацца кандыдатамі ў прэзідэнты. Найбольшую актыўнасць праяўляюць штабы Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага і Рыгора Кастусёва.

Па словах старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна, будучая ініцыятыўная група Яраслава Раманчука па вобласці складае каля 260 чалавек. За вылучэнца БХД Віталя Рымашэўскага подпісы будуць збіраць прыблізна 150 актывістаў. Больш 180 чалавек выказалі жаданне працаваць на лідара кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева.

Пакуль цяжка сказаць, колькі чалавек з Гарадзеншчыны будзе ў ініцыятыўнай групе прадстаўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ПБНФ Вадзім Саранчукоў паведаміў дакладную лічбу па самой Гародні – 74. 

І, відаць, найбольшая па колькасці група ў рэгіёне будзе ў каардынатара грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Саннікава. Па папярэдняй інфармацыі –  звыш 300 чалавек з Гарадзенскай вобласці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства