viasna on patreon

Бабруйск: Cканчаецца фармаванне будучых ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты

2010 2010-09-23T15:19:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль дакладна вядома, што па стану на 22 верасня ў будучую ініцыятыўную групу прэтэндэнта ў кандыдаты ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Бабруйску ўвайшлі васямнаццаць чалавек. У асноўным усе сябры ініцыятыўнай групы – сябры партыі БНФ.

Больш шырока прадстаўлена ў Бабруйску каманда лідара кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева. У яе склад увайшлі 50 прыхільнікаў вылучэння Някляева кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

Кажа бабруйская прадпрымальніца Алена Мядзведзева, якая падтрымлівае вылучэнне Уладзіміра Някляева кандыдатам:

 – У нашу ініцыятыўную групу, у асноўным, уваходзяць людзі, што ўжо прымалі ўдзел у самых розных выбарчых кампаніях. Шмат прадпрымальнікаў, моладзі, усе людзі актыўныя, са сваёй цвёрдай пазіцыяй і са сваімі поглядамі на жыццё.

Па словах Таісіі Кабанчук, якая падтрымлівае сустаршыню аргамітэта па стварэнні партыі БХД Віталя Рымашэўскага, у Бабруйску ў Віталя ўжо знайшлося каля ста дваццаці прыхільнікаў:

Віталь Рымашэўскі сам родам з Бабруйска, таму ў яго тут шмат прыхільнікаў. Думаю, што ініцыятыўная група ў яго падтрымку ў нашым горадзе будзе самая шматлікая сярод дэмакратычных прэтэндэнтаў.

Таксама ў Бабруйску свае каманды ствараюць лідэр “Хартыі-97” Андрэй Саннікаў, падтрымліваць якога будзе каля сямідзесяці чалавек, і старшыня аргкамітэта па стварэнні БСДП (НГ) Мікалай Статкевіч, у склад будучай ініцыятыўнай групы якога ўваходзіць каля дваццаці прыхільнікаў. Актыўна працуюць у Бабруйску штабы Алеся Міхалевіча і намесніка старшыні АГП Яраслава Раманчука. Колькасны склад іх камандаў пакуль дакладна невядомы.

Многія бабруйскія актывісты дэмакратычнага руху ўваходзяць у каманды адразу некалькіх прэтэндэнтаў на пасаду кандыдата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства