viasna on patreon

Магілёўшчына: Вылучэнне дэмкандыдатаў у склад выбарчых камісій ідзе цяжка

2010 2010-09-22T14:22:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jury-novikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Новікаў

Юрый Новікаў

Пра гэта паведамляе старшыня каардынацыйнай Рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў Юры Новікаў.

“Зараз мы, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны, займаемся вылучэннем сваіх прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной і раённых выбарчых камісій, - гаворыць Юры Новікаў, - вылучэнне ідзе цяжка. Гэта звязана з тым, што дэмакратычныя партыі і арганізацыі мінімальна прадстаўлены ў раёнах Магілёўскай вобласці і вельмі часта не маюць юрыдычнай рэгістрацыі. Там жа, дзе ёсць дэмакратычныя актывісты – прыходзіцца вылучаць кандыдатуры ў камісіі шляхам збору подпісаў. Ужо вядома, што вылучаны прадстаўнікі ў склад Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў г. Магілёва і ў склад Магілёўскай абласной выбарчай камісіі”.

Юры Новікаў адзначыў, што вылучэнне дэмакратычных прадстаўнікоў у склад абласной і раённых выбарчых камісій адбываецца ад зарэгістраваных палітычных партый - АГП, БНФ і Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Вылучае сваіх прадстаўнікоў у камісіі таксама Магілёўскі праваабарончы цэнтр.

“Колькі прадстаўнікоў будзе вылучана ў скалад камісій – пакуль невядома, - адзначае Юры Новікаў, - дакладныя звесткі будуць на руках не раней за 26 верасня, калі працэс вылучэння кандыдатаў у склад камісій будзе скончаны”.

“Праваабронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства