viasna on patreon

Бяроза: Выбаршчыкі хочуць бачыць у выбарчай камісіі прадстаўніка апазіцыі

2010 2010-09-22T12:57:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/szczapetkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота racyja.com

фота racyja.com

Выбаршчыкі з Бярозы хочуць бачыць у выбарчай камісіі прадстаўніка апазіцыі. Група выбаршчыкаў горада Бярозы шляхам падачы заявы вылучыла ў склад Бярозаўскай  раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  грамадскую актывістку горада  Тамару Шчапёткіну.

Жыхары Бярозы, якія паставілі свае подпісы ў заяве за вылучэнне Т.Шчапёткінай у камісію, спадзяюцца, што на гэты раз актывістка будзе ўключана ў склад раённай камісіі.

Па іх словах, пры адмове ўключыць Шчапёткіну ў выбарчую камісію, як гэта было на мінулых выбарах, яны не будуць давяраць вынікам галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства