viasna on patreon

Ворша: Ці будзе БХК назіраць за фармаваннем тэрытарыяльных камісій?

2010 2010-09-21T20:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bxk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт" накіравала свайго прадстаўніка Ігара Казмерчака на сумеснае паседжанне Прэзідыума Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкама, дзе будзе вырашацца пытанне фармавання гарадской камісіі па выбарам  Прэзідэнта Беларусі.

У адпаведным  лісце РГА "БХК" спасылаецца на арт. 13 ч.1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якім "падрыхтоўка і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ... ажыццяўляюцца адкрыта і галосна". РГА "БХК" просіць таксама выканкам і Прэзідыум мясцовага Савета дэпутатаў паведаміць па тэлефоне свайму прадстаўніку  час і месца будучага сумеснага паседжання. Ліст быў прыняты 21 верасня і зарэгістраваны ў часопісе уваходнай карэспандэнцыі Аршанскага гарвыканкама.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі павінны быць сфармаваны не пазней за 29 верасня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства