viasna on patreon

Гародня: Кандыдатуры назіральнікаў завіслі ў выканкамаўскіх кабінетах

2010 2010-09-21T18:06:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі БХК па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель і Святлана Рудкоўская яшчэ 17 верасня зарэгістравалі свае накіраванні ад РПГА “БХК” у абласным і гарадскім выканкамах па вылучэнні назіральнікамі на сумесныя паседжанні Прэзідыумаў Гродзенскіх абласнога і гарадскога выканкамаў і Саветаў дэпутатаў па фармаванні адпаведных тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сёння, 21 верасня, Раман Юргель затэлефанаваў ў Гарадзенскі аблвыканкам і запытаў кіраўніка канцылярыі пра допуск на паседжанне, месца і час яго правядзення. Яму адказалі, што накіраванне яшчэ знаходзіцца на разглядзе ў Сямёна Шапіры, старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму. Пасля гэтага праваабаронца патэлефанаваў ў Гарадзенскі гарвыканкам – у канцылярыі яму паведамілі, што два накіраванні ад БХК знаходзяцца на разглядзе ў Сяргея Дубаўца, начальніка аддзелу ідэалагічнай працы Гарадзенскага гарвыканкаму.

Такі доўгі і пільны разгляд накіраванняў ад грамадскага аб’яднання не можа заставацца па-за ўвагай праваабаронцаў. Бо выпадак, калі назіральнікі не будуць запрошаныя на паседжанні па фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій, можна расцэньваць як стварэнне перашкодаў для незалежнага назірання ўжо на пачатковым этапе.    

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства