viasna on patreon

Полацк: Прымусовая ініцыятыва

2010 2010-09-20T18:15:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Лукашэнка яшчэ афіцыйна не аб’явіў пра свой удзел у выбарах. Аднак выканкамы на месцах яшчэ некалькі тыдняў таму пачалі фармаваць яго ініцыятыўныя групы.

Так, у Полацку ў ініцыятыўныя групы кіраўніка дзяржавы ўключаюць у асноўным маладых, не звязаных шлюбам жанчын з бюджэтнай сферы – адукацыі і ЖКГ. Прычым многія будучыя сябры груп дагэтуль не ведаюць аб сваёй занесенасці ў адпаведныя спісы. Адмовіцца ад такой “грамадскай нагрузкі” немагчыма, бо адразу пачынаюцца пытанні накшталт “А ці хочаце вы заставацца на сваёй працы і надалей?”

Афіцыйна таксама дэкларуецца, што займацца зборам подпісаў “дабравольцы” мусяць у непрацоўны час. Неафіцыйна – можна збіраць подпісы на рабочым месцы і падчас працоўнага дня – начальнікам дадзены адпаведныя рэкамендацыі. Падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў “дабравольцы” мусілі штодня адзваньвацца аб колькасці сабраных подпісаў, а “выканаўшых норму” (“норма” – каля сотні подпісаў) прымушалі ісці ў народ дадаткова. Зразумела, што ніякай аплаты за сваю працу “дабравольцы” не атрымліваюць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства