viasna on patreon

У Пертрыкаве судзяць Кастуся Жукоўскага

2010 2010-09-20T17:04:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_k.jpg
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

Гомельскі каардынатар БХД Кастусь Жукоўскі, збіты 17 верасня трыма невядомымі ў Петрыкаўскім раёне сёння датэрмінова і незаконна выпісаны з шпіталю дзеля суду. Разам з Жукоўскім у Петрыкаўскім судзе знаходзяцца ягоныя сябры, актывісты БХД Яўген Якавенка, Любоў Каменева, Алесь Сівакоў і праваабаронца Алесь Яўсеенка.

Нагадаем, 17 верасня ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна супрацоўнікі міліцыі затрымалі Кастуся Жукоўскага, які меўся ўдзельнічаць у этнаграфічным свяце “Покліч Палесся”.

Затрымалі актывіста мясцовы капітан міліцыі Максім Марозінка і гомельскі маёр Аляксандр Наумік. Пратрымаўшы Жукоўскага пяць гадзінаў у мясцовым пункце міліцыі, яго асудзілі на трое сутак. Аднак па дарозе ў РАУС, сувязь з Кастусём знікла, а праз некалькі гадзінаў стала вядома, што ён знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Петрыкаўскага шпіталю з чэрапна-мазгавой траўмай. Паводле Жукоўскага, яго затрымалі трое невядомых у цывільным, зацягнулі ў хол гатэлю “Прыпяць” і вельмі моцна збілі. Жукоўскі падазрае, што гэта былі людзі з аховы Сяргея Сідорскага, які ў гэты дзень наведваў этнасвята ў Ляскавічах.

На сёння быў прызначаны суд над Жукоўскім, і яго незаконна выпісалі з рэкамендацыямі назірацца ў лекараў па месцу жыхарства. Актывіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве, а таксама ў супраціве міліцыянтам.

Між тым, як паведаміў Кастусь, адчувае ён сабе вельмі дрэнна.

У мяне кружыцца галава, вельмі баліць спіна, нырка, а таксама вывіхнутая рука”, - кажа Жукоўскі.

Па патрабаванні лекараў Жукоўскі скончыў абвешчаную ў шпіталі галадоўку, аднак паабяцаў наноў распачаць яе, калі сёння яго несправядліва асудзяць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства