viasna on patreon

Барысаўчане ўступаюць у ініцыятыўныя групы чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты ад апазіцыі

2010 2010-09-20T15:15:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаве дэмакратычныя актывісты ўключыліся ў перадвыбарчую кампанію. Зараз фармуюцца спісы сяброў ініцыятыўных груп чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп, якая павінна завяршыцца не пазней 29 верасня, у Барысаве і раёне будуць збіраць подпісы за чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцтва ад апазіцыі. Каля трыццаці чалавек выявілі жаданне ўдзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі Алеся Міхалевіча. Столькі ж - у кампаніі Яраслава Раманчука і Андрэя Саннікава. Самая шматлікая барысаўская каманда ва Уладзіміра Някляева - каля паўсотні чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства