"Малады Фронт" абвесьціў кампанію “Сыходзь!”
19 верасьня адбыўся Сойм Маладога Фронту ў працы якога прымала удзел больш 20 лідэраў з 13 гарадоў.
Сойм Маладога Фронту прыняў рашэньне аб пачатку агульнанацыянальнае кампаніі “Сыходзь!”, мэта якое не дапусьціць удзелу Лукашэнкі ў выбарах 19 сьнежня 2010 году. Калі ж Лукашэнка будзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі, а незалежныя кандыдаты зарэгістраванымі ня будуць, Малады Фронт лічыць неабходным распачынаць байкот ілжывых “выбараў”.
У якасьці гасьцей на сход арганізацыі былі запрошаныя заснавальнік Маладога Фронту Павал Севярынец і кандыдат у прэзыдэнты ад Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
Вынікам Сойму сталася таксама прынятая рэзалюцыя "Толькі мы самі!", якая заклікае беларускіх палітыкаў ускладаць свае спадзевы не на зьнешнюю сілу – захад або ўсход, а на беларускі народ і нацыянальныя інтарэсы Беларусі.