viasna on patreon

Завершана кампанія маладафронтацаў "Горад - наш!"

2010 2010-09-20T12:56:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/goradnasz1_100514.jpg

19 верасьня, у гадавіну абвяшчэньня бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўным сымбалем Беларусі Малады Фронт абвясьціў аб завяршэньні кампаніі “Горад – наш!”, якая пачалася 14 траўня. Кампанія “Горад – наш!” была праведзена ў 60 гарадах Беларусі.

За чатыры месяцы правядзеньня штогадовай маладафронтаўскай кампаніі “Горад – наш!” больш за 50 тысячаў агітацыйных матэрыялаў, нацыянальныя сьцягі і стужкі былі распаўсюджана ў 60 гарадах Беларусі.

“Задача кампаніі “Горад – наш!”, – гаворыць старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, – распаўсюджваньне інфармацыі аб нацыянальных сымбалях Беларусі. Страта нацыянальнае самасьвядомасьці, роўна як і апатыя ў грамадзтве зьвязаныя найперш з тым, што з кожным годам усё менш і менш людзей ведаюць аб сапраўдных сымбалях нашае Бацькаўшчыны. За час панаваньня Лукашэнкі вырасла цэлае пакаленьне моладзі, якое скончыла школу, атрымала вышэйшую адукацыю і нічога ня ведае пра Бел-чырвона-белы сьцяг, герб “Пагоня”. Таму такія кампаніі як “Горад – наш!” з кожным годам набываць ўсё большую актуальнасьць і неабходнасьць. Чым больш беларусаў будуць ведаць аб сапраўдных сымбалях нашае Радзімы, тым хутчэй наш народ абудзіцца ад летаргічнага сну да росквіту і адраджэньня.”

Традыцыйная кампанія Маладога Фронту "Горад — Наш!" прымеркаваная да незаконнай зьмены рэжымам нацыянальных сымбаляў Беларусі на гэтак званым рэфэрэндуме 14 траўня 1995 году.

Пасьля зьвяржэньня рэжыму Лукашэнкі, менавіта Малады Фронт будзе замяняць чырвона-зялёныя анучы па-над афіцыйнымі установамі на нацыянальную сымболіку! 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства