viasna on patreon

Патэнцыйным сьмяротнікам пакінулі вышэйшую меру

2010 2010-09-17T14:21:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

Сёньня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь разглядалася касацыйная скарга на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гарадзеншчыны за патройнае забойства.  Прысуд Гарадзенскага абласнога суда пакінуты без зменаў.

Нагадаем, што Гарадзенскі абласны суд прызнаў жыхароў Гародні Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыку  вінаватымі ва ўчыненьні злачынстваў, прадугледжаных пп. 1, 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 (забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасьцю, спалучанае з разбойным нападам, учыненае групаю асобаў), ч. 3 арт. 207 (разбой з прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці шляхам падпалу), пп. 1, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданьне малалетняга групаю асобаў), ч. 2 арт. 207 (разбойны напад), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж аўтамашыны), арт. 378 (крадзеж дакументаў) Крымінальнага кодэксу, і прысудзіў іх да вышэйшай меры пакараньня.

А тым часам у Беларусі вынесены чарговы сьмяротны прысуд. 14 верасьня ў Магілёўскім абласным судзе былі абвешчаныя прысуды Аляксандру Сычову і Ігару Мяліку па абвінавачаньню ў серыі жорсткіх злачынстваў, здзейсьненых у складзе банды на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Першы асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, другі - да вышэйшай меры пакараньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства