Андрэя Тычыну аштрафавалі за распаўсюд незалежных газэтаў
https://spring96.org/be/news/35181
2010
2010-09-14T15:53:42+0300
2010-09-14T15:53:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывіст дэмакратычнага руху з Салігорску Андрэй Тычына аштрафаваны судом на 1 мільён 225 тысяч рублёў (35 базавых велічыняў) за распаўсюд незалежнага друку.
Тычыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі на гарадзкім рынку Салігорску 31 жніўня, калі ён раздаваў незалежную газэту "Мы і рынак", а таксама "Газэту Някляева" зь лягатыпам грамадзкай кампаніі "Гавары праўду".Разам з Андрэем Тычынам затрымалі мясцовую прадпрымальніцу Тацьцяну Кучынскую, суд над якой адбудзецца 23 верасьня.