viasna on patreon

Энс Эшэнбэхер: для запрашэння назіральнікаў АБСЭ не існуе скрайняга тэрміну

2010 2010-09-14T15:21:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bdipch.jpg

"Мы рады атрымаць запрашэньне як мага раней, бо стандартная працэдура патрабуе спачатку накіраваць у краіну ацэначную місію, якая вырашыць, ці варта назіраць за выбарчай кампаніяй і ў якім фармаце, а потым патрабуецца час, каб сфармаваць непасрэдна назіральную місію", — заявіла прэсавы сакратар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Энс Эшэнбэхер.

Раней кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Бэнэдыкт Галер у інтэрвію БелаПАН выказваў спадзяваньне, што арганізацыя атрымае запрашэньне для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Ён сказаў, што прадстаўнікі АБСЭ гатовыя пачаць працу, як толькі будзе абвешчаная дата прэзыдэнцкіх выбараў.

Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла журналістам, што для назіраньня за ходам выбараў у Беларусь будуць запрошаныя міжнародныя назіральнікі: "У бліжэйшы тыдзень МЗС Беларусі накіруе запрашэньні ў адпаведныя міжнародныя арганізацыі, якія традыцыйна займаюцца назіраньнем".

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 19 сьнежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства