viasna on patreon

Напад на ІЧУ на Акрэсціна

2010 2010-09-06T21:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg

6 верасня ў Мінску група анархістаў атакавала ізалятар часовага ўтрымання па вуліцы Акрэсціна. Такую інфармацыю распаўсюдзіла нібыта існая анархічная група «Сябры Свабоды».

Паводле яе, сёння раніцай у знак салідарнасці з затрыманымі па падазрэнні ў дачыненні да інцыдэнту каля расейскай амбасады 30 жніўня, ізалятар на вуліцы Акрэсціна быў атакаваны кактэйлямі Молатава.

«Пасля радыкальнай акцыі каля расейскай амбасады рэпрэсіўныя органы дзяржавы пачалі беспрэцэдэнтную аблаву на анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў па ўсёй краіне. І залятары напаўняюцца ўсё новымі затрыманымі. У асноўным гэта дзеці, якія не маюць ніякага дачынення да радыкальных акцыяў і займаюцца мірнай прапагандай сваіх поглядаў і удзелам у сацыяльных ініцыятывах. Зараз ім шыюць справы і вешаюць усё што толькі можна», — заявілі актывісты анархістычны групы.

Яны таксама ўзялі на сябе адказнасць за ўсе нядаўна мінулыя радыкальныя акцыі.

Афіцыйнага пацверджання атакі на ізалятар, аднак, не было. У ізалятары абверглі гэты факт.

Больш за тое, сайт анархістаў belarus.indymedia.org змясціў допіс, што гэтая інфармацыя была чарговай правакацыяй супраць анархістаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства