viasna on patreon

Баранавічы: Масавы збор подпісаў – толькі ў бязлюдным месцы

2010 2010-09-06T15:09:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/center_of_baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цэнтр г.Баранавічы

Цэнтр г.Баранавічы

Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў актывістам грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» ў просьбе правесці ў цэнтры горада збор подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» па Баранавіцкім рэгіёне Вячаслаў Болбат адзначыў, што прыхільнікі Уладзіміра Някляева хацелі правесці арганізаваны збор подпісаў у людным месцы, у цэнтры горада. Але валанцёрам адмовілі на падставе таго, што ўсе масавыя мерапрыемствы ў Баранавічах, згодна рашэнню гарвыканкама ад 13.02.2010 года, можна праводзіць толькі ў старым парку. Вячаслаў Болбат расцаніў гэта як здзек – прапаноўваць месца для масавага збору подпісаў там, дзе людзі амаль не ходзяць. Стаяць там не мае ніякага сэнсу, бо там няма людзей. Падчас мясцовых выбараў ні адзін кандыдат як ад апазіцыі, так і праўладныя прэтэндэнты не пажадалі агітаваць у старым парку, дзе бегаюць бяздомныя кошкі ды сабакі.

Між іншым, па словах Вячаслава Болбата, баранавіцкія валанцёры працягваюць збор подпісаў насельніцтва за вылучэнне свайго лідара Уладзіміра Някляева дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу, які павінен адбыцца ў гэтым годзе. На сёння актывістамі кампаніі сабрана каля 700 подпісаў, усяго ж па Беларусі – больш за 25 000 галасоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства