viasna on patreon

Сёньня – развітаньне з журналістам Алегам Бябеніным

2010 2010-09-06T15:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biabenin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 верасьня цела журналіста, заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна знайшлі на яго лецішчы ў Дзяржынскім раёне.

Следчыя ў якасьці папярэдняй прычыны сьмерці журналіста разглядаюць самагубства. Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзяленьня інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка: «Бябенін вісеў на самаробнай пятлі, прымацаванай да сходавага пралёту, які вядзе на другі паверх дома. Побач ляжаў табурэт».

Паводле яго слоў, «пры аглядзе дома знайшлі дзве пустыя бутэлькі з-пад спіртнога напою «Беларускі бальзам». Слядоў барацьбы і знешніх пашкоджанняў на трупе не было выяўлена», — сказаў Данільчанка.

Нябожчык не пакінуў ніякай цыдулкі, у яго было шмат планаў, да таго ж у яго засталіся жонка і двое сыноў.

Між тым калегі і супрацоўнікі Бябеніна заяўляюць, што аніякіх падстаў для самагубства у Бябеніна не было.

У сувязі з гібеллю Алега Бябеніна выказаў занепакоенасць прэзідэнт Еўрапарламенту Ежы Бузек. Ён заклікаў беларускія ўлады правесці аб’ектыўнае расследаванне абставінаў смерці журналіста.

Брытанская праваабарончая арганізацыя “Індэкс цэнзуры” таксама занепакоеная гібеллю аднаго з вядучых журналістаў Беларусі.

Як адзін з лідэраў праваабарончай ініцыятывы "Хартыя'97", Бябенін шматразова падвяргаўся запалохванню з боку ўладаў. У красавіку 1997 года ён бы выкрадзены, магчыма, супрацоўнікамі КДБ, а ў верасні 1999 года быў жорстка збіты невядомымі. Ён заснаваў вэб-сайт charter97.org, які ва ўмовах беларускай дыктатуры з'яўляецца вядучай крыніцай інфармацыі ў краіне.

Майк Харыс (Mike Harris), менеджэр «Індэкс цэнзуры» па сувязях з грамадскасцю, які знаходзіцца ў Беларусі, заявіў:
”У Мінску ўсё перажываюць. Асабліва блізкія Алега. Не знойдзена ніякай перадсмяротнай запіскі. За некалькі гадзін да смерці Алег патэлефанаваў сваім сябрам, каб дамовіцца пайсці ў кіно. У апошнія месяцы ён вельмі быў моцна заклапочаны бяспекай сваіх калег-праваабаронцаў, баяўся, што паўторацца 1997-99 гады, калі ён цудам застаўся жывы, баяўся, што зноў пры таямнічых абставінах пачнуць прападаць апазіцыянеры.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца да лютага наступнага года. Лукашэнка цяпер бярэцца за праваабарончыя арганізацыі і моладзевых актывістаў, адбываюцца арышты і паказушны суды. Гэта самагубства шакіравала усю грамадзянскую супольнасьць Беларусі,” - дадаў брытанскі праваабаронца.
У апошнія гады ўлады аказвалі пастаянны ціск на Хартыю'97 і іншыя апазіцыйныя групы.
16 сакавіка ў межах крымінальнай справы аб паклёпе ў адносінах да генерала КДБ у офісе charter97.org былі канфіскаваныя кампутары, адзначаецца ў заяве "Індэкс цэнзуры".

Сёння, 6 верасня, у Мінску  адбудзецца развітаньне з кіраўніком сайту "Хартыя-97" Алегам Бябеніным.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 14 да 15 гадзін ў зале рытуальных паслуг па вуліцы Альшэўскага, 12.

Пахаваньне адбудзецца на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства