viasna on patreon

У Беларусі затрымліваюць анархістаў?

2010 2010-09-06T09:01:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anarhisty.jpg

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, праваахоўнікі затрымалі каля 10 анархістаў, у іх кватэрах прайшлі ператрусы. Верагодна, гэтая акцыя звязаная з нядаўнім падпалам аўтамабіля каля расійскай амбасады ў Мінску.

Як даведалася Еўрарадыё з ананімных крыніц, у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах анархістаў. Затрыманыя ад 6 да 10 чалавек. Бацькі затрыманых сёння спрабуюць атрымаць інфармацыю пра лёс сваіх дзяцей.
Інфармацыя пра ператрусы і "выкраданні" з'явілася і на сайце belarus.indymedia.org. Ён паведамляе, што былі затрыманыя грамадскія актывісты, якія ўдзельнічаюць "у розных сацыяльных рухах, накіраваных на абарону правоў чалавека, працоўных і свабоду доступа інфармацыі". 
У прэс-службе сталічнай міліцыі Еўрарадыё паведамілі, што нічога не ведаюць пра згаданыя падзеі.
Нагадаем, 2 верасня стала вядома, што адказнасць за падпал аўтамабіля каля расійскай амбасады ў Мінску 30 жніўня ўзяла на сябе невядомая расійская анархісцкая група "Сябры свабоды". Яна заявіла, што правяла гэтую акцыю на знак салідарнасці з абаронцамі Хімкінскага лесу  ў Маскве.
Аднак, як заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё маскоўскі актывіст Яраслаў Марозаў, атака расійскай амбасады "кактэйлямі Молатава" не мае прамога дачынення да абаронцаў Хімкінскага лесу. На яго погляд, такім чынам беларускія анархісты проста падтрымалі сваіх расійскіх таварышаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства